Усім вялічэзны дзякуй! Сьпяваць было неверагодна прыемна і ўтульна! Каб мы ведалі пра гэтае шчасьце загадзя, дык можна было б асобную вялікую праграму зрабіць)бо выступ неяк хутка праляцеў)
http://budzma.org/news/guda-i-stary-olsa-p
http://tuzin.fm/article/66101/
Калі ёсьць фота-відэа - кідайце нам спасылкі сюды або ў кантахт)
Сеньня, 6 мая, Юр’я – старажытнае вясновае сьвята ў гонар Сонца, скіраванае на забесьпячэньне ўрадлівасьці ў надыйшоўшым годзе. Пад час абрадавага юраўскага абыходу маладога жыта (руні), у часе гульняў моладзі пры жытнім полі выконваліся песьні-магічныя заклінаньні, ў якіх прасілі Юр’ю ўзяць ключы, адамкнуць зямлю і выпусьціць расу.
Па апісаннях этнографа П. Шпілеўскага ў сярэдзіне XIX ст. у часе абраду выбіралі дзяўчыну і апраналі яе ў белае адзеньне. Дзяўчыну садзілі на белага каня, прывязанага да слупа. Вакол іх дзяўчаты ў вянках вадзілі карагод (часам і па засеянай ніве) і сьпявалі песьні.
Да сьвята Юр’я на вядомым музычным партале Тузін гітоў (www.tuzin.fm) прадстаўляем сучасную версію архаічнай песьні «Юр’я, уставай рана», створаную разам з Дзьмітрыем Дзямідавым, саундпрадусарам і музыкантам (Indiga, Jingle Band).
Аранжыроўка песьні – Дзьмітрый Дзямідаў.
Вакал – GUDA,
барабаны -- Антон Арлоў,
бас гітара -- Ігар Сацэвіч,
гітары, клявішныя -- Дзьмітрый Дзямідаў.
Наша шчырая ўдзячнасьць Максіму Івашыну, Анатолю Лазару за парады, атрыманыя ў часе работы над кампазыцыяй.
Сумесны канцэрт гуртоў Guda і «Стары Ольса» меркавалася зрабіць у красавіку. Але тады ў сувязі з надзвычай сумнай падзеяй, імпрэзу вырашана было перанесьці. Канцэрт адбудзецца 20 траўня.
Да гэтага выступу Guda падрыхтавалі сапраўдны сюрпрыз. Гурт упершыню ў сваёй гісторыі прадставіць электрычную праграму з рок-складам. Яна створана разам з музыкамі з готык-мэтал каманды Volk. Удзельніца гурта Вікторыя Міхно распавядае, як яны да прыйшлі да такога фармату: «Больш за 10 гадоў Guda выпрацоўвала сваю эстэтыку сьпеву акапэла на падставе лепшых узораў беларускага фальклёру. Яшчэ 10 гадоў мы шукалі шляхі, якімі гэтую эстэтыку можна было б увесьці ў кантэкст сучаснай музыкі. Нашы экспэрымэнты былі заўжды сьмелымі. Мы выпрацоўваем сваю музычную стылістыку і маем сваё бачаньне фальклёру, якое распаўсюджваецца і на далекае мінулае і сёньня».
Падчас выступаў гледачы змогуць задаць пытаньні музыкам. Весьці імпрэзу па традыцыі будзе Алег Хаменка, музыкант і нязьменны вядучы радыёвэрсіі гіт-параду «Тузін Гітоў». Да ўсяго, наведнікі канцэрту маюць шанец атрымаць прызы ад сяброў «Тузіна Гітоў» — кампаніі «Будзьма беларусамі».
Канцэрт пачнецца ў 19:00 20 траўня (нядзеля) у менскім клюбе «Графіці» (зав. Калініна, 16). Кошт квітка — 60 000 руб. Набыць квіткі можна ў клюбе загадзя з 12:00 да 23:00 штодня, акром суботы і нядзелі. Інфалінія: (029) 638-44-44, (033) 638-44-44, skype, google: Diskoteq, ICQ: 531-07-353.
http://tuzin.fm/article/66036/
У нашай дарагой Веры нарадзіўся хлопчык!
Кошт уваходу: уваходны квіток у музей (дзеці -1500, студэнты - 2000, дарослыя - 3000)
Час сьвяткаваньня: з 12:30 да 17:30
Праезд: прыгарадным цягніком Мінск пасажырскі — Маладэчна да станцыі Вязынка. Час адпраўленьня - 11:22, прыбыццё ў 12:19 (іншыя рэйсы ў 12:40, 13:37, 14:22…) Кошт квітка ў адзін бок — 2100.
Падрабязьней глядзіце тут:
http://vk.com/viasna2012
http://www.facebook.com/events/330250603
"А калі наступае первая куцця, маці прыносіць ахапку сена, на лаву на кут кладзе. Куццю вымае з печы, ставіць на сена гэта і кажа: "Прыехала Каляда" (Аліна Рахманец, 1930 г.н., в. Мыслабож, Ляхавіцкі раён).
"Счыталі за чэсць, штоб прышлі казлы. Эта такі празьнік: есьлі казлы ня пабудуць у хаце - у цябе ня будзя нікакога празьніка, ня будзя вязеньня ніякага цэлы год" (Ганна Бурэй, 1945 г.н., в. Доўгае, Салігорскі раён)."А к каму ня зойдуць, дак абіжаюцца людзі: "Ай-ай-яй, за што ж нас? Усім жа хочацца, каб прышлі" (Таццяна Шаура, 1961 г.н., в. Семежава, Капыльскі раён).
Са Святам!
Прыехала Каляда з вечара,
Прывезла дудак рэшата.
Паставіла дудкі на стаўпе,
А сама села на Куце.
_____________________________
Каляда, А я сваю каляду, Гэй, каляду.
Каляда, Ды на покуце пасаджу, Гэй, каляду.
Каляда, А Васілёву каляду, Гэй, каляду.
Каляда, Да пад покуццю пасаджу, Гэй, каляду.
Каляда, Да за бараду павяду, Гэй, каляду.
Ідэя зрабіць кліп узьнікла год з паловай таму, пад час працы над праектам “Русальны тыдзень”.
У Беларусi распавядалі аб русалках, часьцей, як аб маладых прыгожых дзяўчатах, аголеных або апранутых у белае адзеньне, якія з’яўляліся вясною і ў часе красаваньня жыта. Русалкі -- ня толькі ахоўніцы збажыны, якімі палохалі дзяцей, каб тыя не хадзілі таптаць жыта, але і ўвасабленьне самога поля, яго жыцьцевай сілы. Калі зжыналі жытняе поле, паміраў і яго дух. Паміраў, каб на новае лета нарадзіцца ізноў.Незвычайна прыгожае міфалагічнае ўяўленьне легла ў аснову прадстаўленага кліпа. Усе ролі мы выканалі самі)
Адзначым, што аўтар сцэнару кліпа і яго рэжысер-пастаноўшчык -- Палiна Пастушэнка, выкладчык катэдры графiчнага дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Паліна хутка і глыбока асэнсавала вялікую колькасьць этнаграфічнага матэрыялу, які датычаў русальнай тэматыкі , і стварыла цудоўны сцэнар для кліпа. Да таго ж яна -- выдатны пастаноўшчык, зь якім лёгка і цікава працаваць. Не адзін год мы працуем невялікай стабільнай і замкнёнай камандай аднадумцаў і Паліна стала першым староннім чалавекам, які згенэраваў шэраг выдатных ідэяў для праекту “Русальны тыдзень”. Гэта вялікая рэдкасьць і радасьць для нас. Мы вельмі ўдзячныя за магчымасьць ствараць разам!
Аператар, які цэлы дзень працаваў з намі пад пякучым сонцам – Дзьмітрый Важнік. Усе цудоўныя фарбы жытняга поля і лета, адчуваньне сапраўднага жніва ў відэаматэрыяле -- яго дасягненьне.
Пра мантаж трэба сказаць асобна. Стварыць кліп, у якім музыка, міфалогія і сучаснае мастацтва суіснуюць гарманічна – вельмі няпростая задача. Перараблялі мы матэрыял разоў пяць) Многія з вас бачылі накіды-чарнавікі… І вось можна, нарэшце прадставіць вынік гэтай доўгай працы. Мантаж зрабілі С. Воўк, А. Юзьвенка, Дзьм. Важнік.
Цяпер пра музыку) Так, у GUDY новае нязвыклае амплуа. Сучасны эквівалент архаічнага мастацтва. Апрацоўка традыцыйнай песьні “За горэю крэмянэю”, створана кампазітарам і аранжыроўшчыкам Сяргеем Ваўком . Інструментальныя партыі да песьні выканалі: Ігар Сацэвіч – бас-гітара (“Apple Tea”), Аляксандр Сапега – бубны (“Apple Tea”), Аляксандр Акульчык – гітара (“Рокаш»), Сяргей Воўк (“Volk”)-- клявішныя, а таксама бэк-вакал.
Наша вялікая ўдзячнасьць за кансультацыі ў часе падрыхтоўкі музычнага і відэаматэрыялу: Аляксандру Паддубскаму, Максіму Івашыну, Паўлу Юрцэвічу, Анатолю Лазару.
Супругу Веры, Зьмітру Пухаву, дзякуем за тэхнічную падтрымку.
Містычны Русальны тыдзень зацягнуўся для нас больш як на год…
Прыемнага прагляду!
Нам каляд даждаць,
Лёлі-лёлі, нам каляд даждаць.
Нам каляд даждаць,
Святых вечароў.
Лёлі-лёлі, святых вечароў.
_________________
Ах, калядачкі, нашы нежачкі,
Ай, набілі ж мы чорны сцежачкі.
Вы ж, калядачкі, прыбліжыцеся
І калбасачкі наніжыцеся.
Мы ж, калядачкі, вас шанаваць будзем,
Кажды ж вечар святкаваць будзем,
А што ж раннейка бліны печ будзем.
Ай, калядныя бліны ладныя,
Ай, мікольскія бліны кольскія.
А яшчэ тут можна паслухаць інтэрвію з Вольгай Емельянчык: http://kamunikat.org/naviny.html?artid=5